Анджэй Пісальнік, карэспандэнт у Беларусі газеты «Rzeczpospolita», атрымаў афіцыйнае папярэджанне за намер распаўсюду выданняў без выходных звестак.

У панядзелак яму ў пракуратуры зачыталі папярэджанне за тое, што ў чэрвені ў яго машыне перавозіліся асобнікі часопіса «Магазын польскі ў выгнаньні» і газеты «Глос з‑над Немна ў выгнанні», якія ён нібыта меў намер незаконна распаўсюджваць і якія былі канфіскаваны міліцыянтамі ў Шчучыне.

Са слоў Анджэя Пісальніка, пракурор, які зачытваў папярэджанне, патлумачыў яму, што злачынных дзеянняў ён пакуль не зрабіў, але калі ў яго яшчэ раз канфіскуюць падобныя выданні, то прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

У чэрвені ў Шчучыне разам з Анджэем Пісальнікам быў затрыманы рэдактар часопіса «Магазын польскі», Ігар Банцар, які таксама атрымаў папярэджанне пракуратуры два тыдні таму.

Нагадаем, што ў тым нумары часопіса былі апублікаваныя некалькі крытычных матэрыялаў пра Аляксандра Лукашэнку, а на першай вокладцы — калаж з выявай Аляксандра Лукашэнкі ў выглядзе расійскага цара Аляксандра III вярхом на кані разам з сынам Колем.

Радыё Свабода

 Той самы крамольны нумар.

Той самы крамольны нумар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0