Прагноз надвор’я ў Беларусі на 18—20 жніўня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы,

у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Днём па паўднёвым усходзе магчымы град.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°C, днём 19—25°C, па паўднёвым усходзе да 29°C.

У Мінску 18 жніўня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°C, днём 20—22°C.

***

У наступныя двое сутак, 19—20 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць.

19 жніўня месцамі, пераважна па паўночным усходзе, кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, днём 16—23°C.

20 жніўня пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°C, днём 16—22°C, па паўднёвым захадзе да 24°C.

У Мінску 19 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер заходні, паўночна‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C, днём 17—19°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?