Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, сварка ўзнікла 29 ліпеня пасля сумеснага распівання спіртных напояў у кватэры 55‑гадовага гамяльчаніна, які нідзе не працуе. Гаспадар кватэры абліў госця, гамяльчаніна 1957 года нараджэння, лёгкай на загаранне вадкасцю і падпаліў. Пацярпелы атрымаў апёкі III—IV ступені.

14 жніўня па гэтым факце распачата справа па арт. 147 Крымінальнага кодэкса (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Следства вядзе пракуратура Чыгуначнага раёна Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?