Нямеччына ад заўтра здымае ўсе кавідныя абмежаванні
У Нямеччыне з 20 сакавіка адменяць амаль усе кавідныя абмежаванні, хоць колькасць заражэнняў б'е рэкорды кожны дзень. Аднак пацыенты з каранавірусам займаюць толькі 9% ложкаў, у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, паведамляе Deutsche Welle.
Фота: Sven Simon, Picture Alliance
«Мы не можам і далей ставіць пад варту ўсю краіну, каб абараніць невялікую групу антываксераў», — пракаментаваў новы закон кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ФРГ Карл Лаўтэрбах.
Зрэшты, ён будзе ў сіле толькі паўгода, да 23 верасня. Што будзе далей, залежыць ад сітуацыі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ