Суд патлумачыў блакаванне тым, што Telegram не выканаў папярэднія судовыя пастановы. У сваю чаргу паліцыя паказала суду на тое, што Telegram «вядомы сваёй пазіцыяй адмовы ад супрацоўніцтва з судовымі і паліцэйскімі органамі ў некалькіх краінах», гаворыцца ў судовых дакументах.

Раней адміністрацыя месенджара па патрабаванні бразільскіх уладаў заблакавала шэраг каналаў, якія былі прызнаны, што распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю. У тым ліку канал аднаго з прыхільнікаў прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару — блогера Алана душ Сантуша, які знаходзіцца пад следствам па справе аб распаўсюдзе фэйкавых навін і нападзе на суддзяў.

Пры гэтым, як адзначае BBC News, месенджар не выканаў іншую частку пастановы суда, у тым ліку не дала інфармацыю аб манетызацыі і фінансавых ахвяраваннях канала блогера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0