Пазоў у суд некалькі тыдняў таму падаў Мінюст — ведамства патрабавала ліквідаваць арганізацыю, бо, на яго думку, «пад выглядам валанцёрства па выратаванні птушак АПБ ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць». Разглядаць справу пачалі 1 сакавіка.

У пазове Міністэрства юстыцыі прэтэнзіі да АПБ выкладзены на трох старонках. Вось некаторыя з іх:

— у сваіх інфармацыйных матэрыялах публічна выказвае ідэю па падтрыманні пратэснай актыўнасці сярод людзей, выкарыстоўваючы пры гэтым выраз «Птушкі з народам»;

— публікуе дэструктыўныя фота і заклікі парушаць грамадскі парадак;

— супрацоўнікі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт 24.23.

Арганізацыі закідалі і той факт, што былы кіраўнік Віктар Фянчук праходзіць па крымінальнай справе па артыкуле аб грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1,2,3 арт. 293 і ч. 1 і 2 арт. 342); падчас ператрусу ў яго канфіскавалі пратэстную сімволіку, а самога яго лічаць датычным да «фінансавання асоб, затрыманых і асуджаных за ўчыненне злачынстваў пратэснай накіраванасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0