«Я першы за НАТА. Я пачаў працаваць з НАТА лейтэнантам, у 1999 годзе. А Вы? У відэа, якое вы цягаеце, дзе «…Арастовіч прадказаў вайну ў 2019 годзе», выразна сказана мной: кошт за ўступленне ў НАТА — вялікая вайна з Расеяй. Прычым незалежна ад таго, хто будзе на чале РФ і Украіны. Калі Парашэнка забіваў гэтую норму ў Канстытуцыю, гэта відэа і маса папярэдніх з тымі ж тлумачэннямі даўно былі запісаныя і выкладзеныя публічна. Тады вы крычалі «псіх», сёння — «здраднік». Але я вам адкрыю маленькі сакрэт. Прычына не ў тым, што хтосьці псіх або здраднік. Прычына ў тым, што вы — баязліўцы і дзятлы.

<…>

1. Пакажыце, якую канкрэтную дапамогу аказала НАТА Украіне (як арганізацыя), пачынаючы з 24 лютага гэтага года?

2. Адкажыце сабе на пытанне: што азначае адсутнасць запрашэння Украіны на экстранную нараду НАТА 26 лютага гэтага года — на трэція суткі актыўнай фазы агрэсіі? Грузію і Малдову запрасілі — нас няма.

3. Адкажыце сабе — што азначаюць заявы палітычнага кіраўніцтва вядучых дзяржаў НАТА?

Калі наберацеся адвагі і зможаце адказаць, можна пераходзіць да наступнага — галоўнага — пытання: якія формы і спосабы забеспячэння бяспекі Украіны мы ўсе павінны знайсці, калі мы ў НАТА хочам, а яно нас не хоча?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0