Сталічная міліцыя расследуе крымінальную справу ў дачыненні да былога загадчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту аднаго са сталічных ВНУ.

Крымінальная справа ў дачыненні да былога супрацоўніка універсітэта паводле ч.3 арт. 210 КК была заведзеная 16 ліпеня паводле вынікаў правядзення праверачных мерапрыемстваў падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС і Першамайскага РУУС.

Як паведаміла прэс‑служба ГУУС Мінгарвыканкама, былы загадчык кафедры падазраецца ў тым, што ён з 1 студзеня 2005 па 31 траўня 2009 году фіктыўна займаў пасаду на палову стаўкі дацэнта кафедры, якую ён узначальваў. Такім чынам, падазраванаму інкрымінуецца выкарыстанне службовага становішча з мэтай завалодвання буйной сумы.

Больш за 20 мільёнаў рублёў ён атрымаў ў якасці заработнай платы і ўзнагароджання за правядзенне практычных мерапрыемстваў па фізічнай культуры са студэнтамі ў спартыўных залах і адкрытых пляцоўкаў. Але падчас следства было выяўлена, што такія заняткі падазраваным амаль не праводзіліся.

Цяпер крымінальная справа знаходзіцца ў стадыі расследавання, збіраецца неабходная база, пасля чаго яна будзе накіравана ў суд. Санкцыі часткі 3 артыкула 219 КК прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права ў далейшым займаць пэўныя пасады.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0