Днём прайшлі суды над баранавіцкімі маладафронтаўцамі, затрыманымі ўчора падчас антыкарупцыйнай акцыі. Юнакі былі разгарнулі насупраць мясцовага выканкама расьцяжку «Не — карупцыі!», за што й былі затрыманы міліцыянтамі.

Ноч маладафронтаўцы Арцём Ластавецкі, Пётр Рузаў, Сямён Былінскі й Андрусь Багдановіч правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Днём над затрыманымі хлопцамі прайшлі судовыя працэсы па адміністрацыйным артыкуле 23.34 ч.2 — удзел у несанкцыянаваным пікетаваньні.

Судзьдзі Жырко Тацяна й Аксана Шарахман прысудзілі юнакоў да наступных штрафаў: Ластавецкага й Былінскага — да 140 тысяч рублёў, Рузава — 245 тысяч, Багдановіча, які фатаграфаваў акцыю, — да 175 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?