«Мы мабілізуем усе нашыя сілы на абарону царквы «Новае жыццё», якую б форму супрацьстаянне ні набыло», — такую заяву распаўсюдзіў сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

У пратэстантаў з менскай грамады «Новае жыццё» ўлады хочуць забраць царкву, якую тыя збудавалі на захадзе сталіцы. Гэты намер з’явіўся пасля таго як пастары царквы пачалі рэзка крытыкаваць улады Беларусі за тое, што яны дзейнічаюць насуперак хрысціянскім прынцыпам. Многія вернікі царквы бралі ўдзел у пратэстах на Плошчы ў 2006 годзе і сядзелі ў турмах.

Пасля доўгіх судоў улады далі грамадзе сем дзён на вызваленне будынку. Раней вернікам удалося адстаяць царкву ў выніку працяглае галадоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?