15 жніўня, на Прачыстую, паўстаў ён у гонар 15‑годдзя дзейнасці ў Беларусі каталіцкага апостальскага руху «Легіён Марыі». Імшу і асвячэньне крыжа праводзіў пробашч Бягомля ксёндз Віктар Місевіч.
«Легіён Марыі» налічвае ў Беларусі больш за тысячу сябраў. Да асноўных кірункаў дзейнасьці «Легіёну» адносяцца: догляд за хворымі, апостальская праца на вуліцах, антыабортная дзейнасць. Пераважная большасць сябраў руху — жанчыны ва ўзросце ад 40 год. Маладзейшыя каталікі не надта спяшаюцца браць актыўны ўдзел у дзейнасці, якая патрабуе намаганняў.