На працу ў Раду па замежных інвестыцыях Украіны залічаны самы багаты брытанец.

Бізнэсоўца Лакшмі Мітал мусіць дапамагаць прэзідэнту Віктару Юшчанку наладжваць сувязі з замежжам.
Брытанец валодае $18 мільярдамі. У ягонай уласнасці знаходзіцца завод “Крыварожсталь”.

Апроч Мітала на ўкраінскай службе лічацца топ-мэнэджэры найбуйнейшых кампаній свету – Siemens, British American Tobacco, Raiffeisen International, Carlsberg і іншых.

Рада па замежных інвестыцыях заўсёды вызначалася гучнымі імёнамі. Напрыклад,

нядаўна з той самай украінскай Рады былі выведзены Біл Гейтс і Віктар Януковіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?