Дацкія навукоўцы і кампутаршчыкі вырашылі арыгінальна падысці да праблемы распаўсюду свінога грыпу. Яна стварылі кампутарную гульню, дзе ўсім цікаўным прапануецца пазмагацца з пандэміяй.

Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што ўлічылі ўсе асаблівасці хваробы, дадзеныя аб хуткасці яе распаўсюду і тое, што 100% вакцыны ад яе сёння няма. «Гульня адлюстроўвае тое, што адбываецца з намі зараз, тут няма фантазіяў, гэта тое, што адбываецца ў рэальным свеце», ‑ кажа Альберт Остэрхауз, кіраўнік падраздзялення вірусалогіі еўрапейскага медыцынскага даследчыцкага Цэнтра Эразмус. Менавіта ён быў адным аўтараў гульні.

The Great Flu даступна толькі як анлайн‑дадатак, затое поўнасцю бясплатна.

Сайт гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0