Навука і тэхналогіі

Энергія пустыні замест пуцінскага газу? Вось што можа выратаваць Еўропу

13 гадоў таму ўжо абмяркоўваўся праект таго, як можна перадаваць у Еўропу сонечную энергію цераз Міжземнае мора. Тады сысціся на дэталях не атрымалася, але цяпер пра Desertec — так гучыць назва праекта — зноў успомнілі. У цяперашніх палітычных умовах ён можа дапамагчы Еўропе выжыць без пуцінскага газу.

Сонечная цеплавая электрастанцыя ў Марока. Фота: Xinhua

Ініцыятыва Desertec з’явілася ў Германіі і была заснаваная на працы фізіка Герхарда Кніеса. Той падлічыў, што за шэсць гадзін ва ўсе пустыні Зямлі трапляе столькі ж сонечнай энергіі, колькі патрэбна ўсяму чалавецтву на год. Адпаведна гэтую энергію з Сахары можна было б перадаць у Еўропу, тлумачыць onet.pl.

13 гадоў таму гэтая ідэя выклікала эйфарыю. Напрыклад, тагачасны кіраўнік кампаніі Siemens Петэр Лёшэр называў Desertec «праектам «Апалон» 21 стагоддзя», параўноўваючы яго з касмічнай праграмай, што некалі дапамагла адправіць першых людзей на Месяц. У той жа час 12 кампаній аб’ядналіся ў ініцыятыву Desertec Industrial Initiative, што павінна была займацца праектам.

Але ж, як аказалася, перайсці да канкрэтнай працы больш цяжка, чым чакалася. У 2014 годзе інвестары страцілі цярпенне і перакрылі ініцыятыве кісларод, у той жа час закрылася мюнхенская штаб-кватэра Desertec Industrial Initiative.

Адзін з тагачасных сузаснавальнікаў Desertec, Пол ван Сон, частку віны за гэта ўскладаў на нямецкіх палітыкаў. Нягледзячы на паводзіны Расіі — у той час Масква анексіравала Крым — Германія дазволіла сабе павялічыць залежнасць ад расійскага газу з 35 да 55 працэнтаў за дзесяць гадоў.

Зараз, калі Еўропа ставіць сабе за мэту пазбавіцца ад энергетычнай залежнасці ад Расіі, Desertec можа стаць выратаваннем. Кампанія змяніла стратэгію і прапануе новы план, згодна з якім сонечная і ветраная энергія будзе паступаць на электролізныя ўстаноўкі на марскім узбярэжжы. Там будзе вырабляцца газ, які стане самым важным энерганосьбітам будучыні — вадарод.

У наш час кансорцыум Desertec уключае ў сябе больш чым 60 кампаній, і сярод іх такія гіганты, як ThyssenKrupp і Siemens Energy. У выніку працы яны разлічваюць атрымаць не толькі танную, але і экалагічна чыстую энергію.

Вайна ва Украіне, змены клімату і рост цэнаў на энерганосьбіты — усе гэтыя рэчы спрыяюць павышанай увазе да Desertec. Цана сонечнай энергіі, вырабленай у пустыні, складае менш чым два цэнты за квт/гадз. Электролізныя ўстаноўкі робяцца ўсё таннейшымі і ўсё больш эфектыўнымі. У выніку вадарод, выраблены ў Паўночнай Афрыцы, можа ў лепшым выпадку стаць такім жа танным, як і расійскі газ.

 У Польшчы выпрацавалі рэкордную колькасць энергіі ад сонечных батарэй

Як маскоўскі Цэнтрабанк здолеў падняць курс расійскага рубля

Каментары

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь7

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Усе навіны →
Усе навіны

«Не звяртаць увагі на меркаванні маралі на карысць крэатыўнасці». Узламана перапіска супрацоўнікаў расійскай разведкі1

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца15

Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў1

З 1 ліпеня павінны былі знізіць цэны на стаматалогію. Што ў выніку?1

У Жлобіне гаспадыня пакінула сабаку ў машыне, а той сеў за руль і паехаў — смешнае ВІДЭА1

Нацбанк выпусціў нестандартныя манеты ў гонар 30-годдзя беларускага рубля. У іх сапраўды надзвычайны выгляд ФОТА2

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску1

Рашэнне аб ануляванні ДНЖ у Літве больш не прыпыняецца пры абскарджанні ў судзе. Чалавек мусіць выехаць з краіны6

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь7

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Галоўнае
Усе навіны →