Грамадства

Ëсць толькі сем раёнаў Беларусі, у якіх за апошнія два гады насельніцтва вырасла

За апошнія два гады толькі па афіцыйных даных насельніцтва Беларусі паменшылася на 154 тысячы чалавек. Паглядзелі, у якіх рэгіёнах яно скарацілася найбольш. На фоне гэтай тэндэнцыі вылучаюцца сем раёнаў, дзе жыхароў паболела.

Мы параўналі лічбы Белстата па стане на 1 студзеня 2020 года і 1 студзеня 2022 года, каб убачыць розніцу, якую прынёс перыяд эпідэміі кавіду і рэпрэсій.

10 рэгіёнаў, дзе насельніцтва скарацілася найбольш:

  • Мінск — мінус 24,1 тысячы чалавек,
  • Гомель — мінус 6,3 тысячы чалавек,
  • Віцебск — мінус 4,4 тысячы чалавек,
  • Аршанскі раён — мінус 4,1 тысячы чалавек,
  • Барысаўскі раён — мінус 3,6 тысячы чалавек,
  • Светлагорскі раён — мінус 2,8 тысячы чалавек,
  • Салігорскі раён — мінус 2,7 тысячы чалавек,
  • Бабруйск — мінус 2,5 тысячы чалавек,
  • Полацкі раён — мінус 2,4 тысячы чалавек,
  • Рэчыцкі раён — мінус 2,2 тысячы чалавек,

Мінск за гэтыя два гады страціў статус двухмільённіка. Жыхароў робіцца меней і ў прамысловых раёнах.

Пры гэтым ёсць гарады і раёны, дзе зафіксаваны прырост.

Рэгіёны, дзе насельніцтва вырасла:

  • Мінскі раён — плюс 13,2 тысячы чалавек,
  • Смалявіцкі раён — плюс 1,6 тысячы чалавек,
  • Брэст — плюс 1 тысяча чалавек,
  • Астравецкі раён — плюс 800 чалавек,
  • Гродна — плюс 600 чалавек,
  • Дзяржынскі раён — плюс 500 чалавек,
  • Брэсцкі раён — плюс 100 чалавек.

«Катастрофа». Эксперты пра скарачэнне насельніцтва Беларусі на 154 тысячы за два гады: «Гэта далёка не поўныя лічбы»

Каментары

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь7

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Усе навіны →
Усе навіны

«Не звяртаць увагі на меркаванні маралі на карысць крэатыўнасці». Узламана перапіска супрацоўнікаў расійскай разведкі1

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца15

Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў1

З 1 ліпеня павінны былі знізіць цэны на стаматалогію. Што ў выніку?1

У Жлобіне гаспадыня пакінула сабаку ў машыне, а той сеў за руль і паехаў — смешнае ВІДЭА1

Нацбанк выпусціў нестандартныя манеты ў гонар 30-годдзя беларускага рубля. У іх сапраўды надзвычайны выгляд ФОТА2

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску1

Рашэнне аб ануляванні ДНЖ у Літве больш не прыпыняецца пры абскарджанні ў судзе. Чалавек мусіць выехаць з краіны6

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь7

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Галоўнае
Усе навіны →