Аперацыя «МАК» праводзілася упраўленнем унутраных спраў Мінскага аблвыканкама цягам чэрвеня і ліпеня. За гэты час было знішчана 722,2 кг мака і 5,4 тысячы кілаграм канопляў. Агульная вага наркаўтрымальных раслін склала 6,1 тоны.

Пры гэтым большая частка знічаных раслін мелі сельскагаспадарчае паходжанне - вырошчваліся на адмысловых дзялянках. Было выяўлена 267 фактаў незаконных пасеваў наркаўтрымальных раслін. Плошча пасеваў - 34,3 тысячы квадратных метраў.

Паралельна з выяўленнем пасеваў вялося «паляванне» на іх гаспадароў і дылераў. Да адміністрацыйнай адказнасці за вырошчванне раслін прыцягнута 192 чалавекі, да крымінальнай (незаконны абарот наркотыкаў) - 105.

Пры гэтым міліцыя і надалей збіраецца займацца выяўленнем пасеваў «траўкі». Але ўжо замест рэйдаў просіць дапамогі грамадзян. Жадаючым паведаміць пра спецыфічныя пасевы прапануецца тэлефанаваць на мінскі тэлефонны нумар 229-05-23.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?