«Калі хочаш эфектыўна кіраваць сістэмай у цэлым — трэба бачыць, як працуюць падсістэмы, у гэтым выпадку АПК.

Калі прэзідэнт мае такія паўнамоцтвы па канстытуцыі і не ведае, як жыве селянін, то грош цана такому прэзідэнту», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я сам павінен бачыць сітуацыю, размаўляючы на палях з механікамі, вучонымі, кіраўнікамі, абмяркоўваючы, як развіваць сельскую гаспадарку», — дадаў ён. Паводле слоў прэзідэнта, усё гэта робіцца для вызначэння стратэгіі далейшага развіцця вёскі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што часам узнікаюць праблемы.

«Напрыклад, нас называюць бульбашамі, але цяпер у нас пазіцыі па бульбаводству не такія, як былі раней.

У гэтым годзе мы скончым прапрацоўку спецыяльнай праграмы, вызначым, колькі бульбы трэба для ўнутранага рынку, колькі — на экспарт. Але гэту культуру, вельмі каштоўную для нас, мы вернем. Яна рэнтабельная і перспектыўная», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы пытанні развіцця пладаводства ў краіне, прэзідэнт адзначыў: «Пасадзілі добрыя сады. А што далей? Аказваецца, забыліся, што галоўнае перапрацоўка і захоўванне». У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў беларускім спецыялістам больш актыўна заняцца будаўніцтвам агароднінасховішчаў.

Людміла Сац, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0