Меркаванні1212

Лукашэнка зноў абяцае сысці ў зямлянкі

Выступаючы ў Талачыне, кіраўнік дзяржавы зрабіў некалькі знешнепалітычных заяваў. Падсумоўвае Юры Дракахруст.

Выступаючы ў Талачыне, кіраўнік дзяржавы зрабіў некалькі зьнешнепалітычных заяваў.

Ён пашкадаваў аб выхадзе Грузіі з СНД. Паведаміў, што на наступным тыдні сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Мядзьведзевым і выказаўся супраць непрымальных умоваў Эўразьвязу ў дыялёгу зь Менскам.

Лукашэнка назваў выхад Грузіі з СНД памылкай грузінскага кіраўніцтва.
Ён выказаў шкадаваньне з прычыны гэтага рашэньня, і выказаў спадзяваньне, што «пройдзе час, загояцца раны, і Грузія вернецца ў СНД». Паводле Лукашэнкі, гэта «фармальны выхад», бо прэзыдэнт Саакашвілі заявіў, што Грузія будзе працягваць выконваць шэраг абавязкаў па дамоўленасьцях, якія былі дасягнутыя ў межах СНД.

Прэзыдэнт Беларусі паведаміў, што на наступным тыдні мяркуе сустрэцца з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзведзевым у Сочы. Лукашэнка сказаў, што сустрэчу прапанаваў Мядзьведзеў падчас нядаўняга нефармальнага саміту АДКБ у Кіргізстане.

«Мы абмяркуем увесь комплекс пытаньняў, якія не вырашаюцца», — сказаў беларускі кіраўнік. Ён выказаў пажаданьне, каб дамоўленасьці на вышэйшым узроўні выконваліся, а не блякаваліся на ніжэйшых паверхах улады.

«Тады ня будзе інсынуацыяў, куды пайшоў Лукашэнка», — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.

Ён станоўча ацаніў дыялёг з Захадам, але заявіў:

«Калі нехта на Захадзе думае, што ў нас з Расеяй папсаваліся адносіны і мы Лукашэнку падкруцім, і ён усіх злачынцаў з турмаў павыпускае, зламае заканадаўства, то яны памыляюцца».

Нагадаем, што нядаўна памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан падчас візыту ў Менск заявіў, што Злучаныя Штаты не мяняюць свае падыходы да Беларусі і настойваюць на вызваленьні палітычных зьняволеных.

«У нас добрыя адносіны з Расеяй, выдатныя ў нас з Расеяй адносіны. У нас ёсьць праблемы — гэта так. Але хто нічога ня робіць, у таго праблемаў няма», — патлумачыў Лукашэнка.

Ён таксама сказаў, што «калі на Захадзе разьлічваюць, што шляхам махінацыяў можна забраць уладу ў цяперашняй улады і перадаць яе апазыцыі, то нічога не атрымаецца». «Я хачу, каб эўрапейцы вялі шчыры дыялёг і не спрабавалі нас праз калена сагнуць.

Мы ўсё роўна выжывем. У зямлянкі пойдзем, але сувэрэнітэт і нармальнае жыцьцё людзям забясьпечым», — заявіў Лукашэнка.

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года20

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць