Дзіўнымі спосабамі вырашаюць спрэчкі беларусы.

У Полацку ў сваёй хаце знойдзены труп 33‑гадовай жанчыны. Паводле заключэння судова‑медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад чэрапна‑мазгавой траўмы. Папярэдне ўстаноўлена, што яе падчас спрэчкі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, забіла нажніцамі мясцовая 29‑гадовая жыхарка, раней судзімая за нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання. Падазраваная затрыманая.

У вёсцы Паулле Ушацкага раёна 39‑гадовы мясцовы жыхар вырашыў вырашыць спрэчку мэбляй. Падчас сумеснага распіцця спіртных напояў, ён зэдлікам ўдарыў па галаве 60‑гадовага аднавяскоўца. Пенсіянер быў змешчаны ў бальніцу, дзе пазней памёр. Падазраваны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?