Дзяўчына, якая знайшла ваверчаня, выгульвала сабаку ў мінскім парку.

Калі яна ўбачыла, як дзве вароны дзяўблі вавёрку на зямлі, то вырашыла, што гэта ўжо труп. Але менавіта сабака кінуўся абараняць жывёлу — у выніку разам з гаспадыняй яны з цяжкасцю, але змаглі адбіць ваверчаня ў птушак.

У клініцы расказалі, што стан стограмовага малыша цяжкі: клювам быў перабіты нерв на пазваночніку, адмовілі заднія лапкі, таму будзе патрабавацца працяглае лячэнне з антыбіётыкамі, уколамі, апрацоўкай раны, дапамогай у апаражненні мачавога пузыра і кішэчніка.

Як варыянт прапанавалі ў тым ліку аддаць вавёрку ў заапарк ці на эўтаназію, але мінчукі вырашылі выгадаваць яго (высветлілася, што гэта «хлопчык»). Дапамагаць выклікаліся ўсе суседзі.

Клас
60
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
0