Каманда журналістаў «Нашай Нівы» выправілася ў вандроўку па Глыбоччыне. Што з гэтага выйшла, можна пабачыць у нашым невялікім фільме.

Падарожжа выдалася надзвычай цікавым. Журналісты не толькі падзівіліся на шыкоўныя саборы ў стылі віленскага барока ў Глыбокім, але і завіталі ў бязлюдны аграгарадок, над якім кружляюць груганы.

Акрамя гэтага выявілася, што жыхары беларускага Парыжу не разумеюць па-беларуску, што ў сажалцы ля знакамітага касцёлу ў Мосары жыве акула, што глыбоцкія мужыкі дояць кароваў і што вада ў самым глыбокім возеры Беларусі надзіва цёплая.

І, нарэшце, мы разгадалі таямніцу Цэментавага Чабурашкі з вёскі Мерацкія. Што гэта – памятка таямнічага паганскага культу ці твор сучаснага мастацтва? Адказ шукайце ў нашым відэа:

Прыемнага прагляду!

Таксама чытайце вялікі рэпартаж Зміцера Панкаўца з вандроўкі па Глыбоччыне, аздоблены фотаздымкамі Юліі Дарашкевіч.

З дапамогай гэтай віртуальнай мапы вы, разам з журналістамі «Нашай Нівы», можаце наведаць і іншыя мясціны Беларусі:


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?