У Італіі выйграны рэкордны джэкпот у нацыянальнай латэрэі Superenalotto памерам €146,9 мільёнаў.

Выйгрышны квіток, у якім адгаданыя шэсць лічбаў ад 1 да 90, быў прададзены ў бары ў гарадку Баньёне на поўначы вобласці Таскана.

У Італіі напярэдадні выйгрышу выбухнула азартная ліхаманка, а набыць квітокпрыязджалі нават замежнікі.

Італьянская нацыянальная латэрэя Superenalotto адрозніваецца тым, што выйгрыш можна атрымаць адразу. Імя пераможцы не агалошваецца з прычынаў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?