Чалавек, што напаў у нядзелю на епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафрона знаходзіцца на ўліку ў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіхз сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў.

У дачыненні да 37‑гадовага мужчыны заведзена крымінальная справа паводле арт. 147‑1 Крымінальнага кодэкса РБ («Наўмыснае прычыненне цяжкога целавага пашкоджання»).

Як паведамлялася раней, напад на ўладыку адбыўся ў нядзелю раніцай (23 жніўня) у кафедральным саборы Магілёва, калі архіерэй падышоў да вернікаў, каб блаславіць іх. Мужчына нанёс яму ўдар нажом у вобласць жывата, а таксама пашкодзіў вены на руцэ, якой епіскап спрабаваў абараніцца.

Епіскапа Сафрона неадкладна даставілі ў бальніцу, дзе прааперавалі. Цяпер уладыка знаходзіцца ў рэанімацыі, яго жыццю нічога не пагражае.

Нападніка затрымалі прыхаджане.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0