Урад Беларусі забараніў гандаль лекамі праз інтэрнет‑магазіны.

Згодна з пастановай Саўміна № 1091 ад 19 жніўня, тэкст якой размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет‑партале, не дапускаецца таксама продаж па ўзорах па‑за гандлёвым аб’ектам вырабаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў; піратэхнічных вырабаў; біялагічна актыўных дабавак да ежы, якія падлягаюць рэалізацыі толькі праз аптэкі; ветэрынарных сродкаў; зброі і патронаў да яе.

Рознічны гандаль па ўзорах па‑за гандлёвым аб’ектам хуткапсавальнымі харчовымі таварамі і кулінарнай прадукцыяй дапускаецца пры наяўнасці ў прадаўца гандлёвага аб’екта, у якім ажыццяўляецца рэалізацыя такіх тавараў.

У адпаведнасці з правіламі, рознічны гандаль па ўзорах ажыццяўляецца: у гандлёвым аб’екце — шляхам дэманстрацыі ўзораў тавараў і (або) апісанняў тавараў, якія ўтрымліваюцца ў каталогах, праспектах, рэкламе, буклетах або прадстаўленых у фатаграфіях або іншых інфармацыйных крыніцах, у гандлёвых аб’ектах (далей — гандаль па ўзорах у гандлёвым аб’екце); па‑за гандлёвым аб’ектам — з дапамогай прадастаўлення апісанняў тавараў, што ўтрымліваюцца ў каталогах, праспектах, рэкламе, буклетах або прадстаўленых у фатаграфіях ці іншых і інфармацыйных крыніцах, што рассылаюцца прадаўцом нявызначанаму колу асоб з выкарыстаннем паслуг арганізацый паштовай сувязі або распаўсюджваюцца ў сродках масавай інфармацыі або любымі іншымі спосабамі, не забароненымі заканадаўствам, у тым ліку праз інтэрнет‑магазін.

Раней быў зацверджаны спіс тавараў, рознічны гандаль якімі па ўзорах па‑за гандлёвым аб’ектам дапускаўся пры наяўнасці ў прадаўца гандлёвага аб’екта, дзе ажыццяўлялася іх рэалізацыя. У яго ўваходзілі вырабы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, піратэхнічныя вырабы, лекавыя сродкі, зброя і патроны да яе, хуткапсавальныя харчовыя тавары, кулінарная прадукцыя, эратычная прадукцыя, прадукцыя, якая ўтрымлівала элементы эротыкі, насілля і жорсткасці, прадукцыя па сексуальнай адукацыі і палавым выхаванні, прадукцыя сексуальнага прызначэння, аўдыёвізуальныя творы з індэксамі ** і ***. Пастановай №1091 гэты пералік адменены.

Пастанова ўступіць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?