Новы альбом «Кульпросвет» выклаў у Сеціве для бясплатнага спампоўвання «Ляпіс Трубяцкой». Гурт зрабіў тое за тыдзень да выхада альбому на СD-кружэлках.

Новы альбом можна знайсці на інтэрнэт-старонцы Kroogi.com. Калі ж альбом спадабаецца слухачу і ён захоча патрымаць музыкаў, дык гурт прапануе магчымасць зрабіць фінансавае ахвяраванне праз WebMoney, PayPal або пры пасяродку СМС.

«Па сутнасці, гэта спраўджванне паўзабытага лозунга «Ад кожнага паводле здольнасцяў, кожнаму — паводле патрэбаў, — кажа Сяргей Міхалок. — І тое нам вельмі да сэрца. Калі ў якогасці меламана праблемы з грашыма, ды ён зможа спампаваць «Культпросвет» задарма або заплаціць 10 рублёў за гэта. Мы ўсё адно будзем удзячныя. А які-небудзь алігарх - калі ж ён яшчэ перад тым моцна вып'е – дык можа кінуць на наш рахунак тысячу даляраў».

На дыску 12 песняў, адна з якіх белмоўны рэгей — «Ружовыя акуляры».

Сідзішная версія «Культпросвета» выйдзе ў Беларусі 1 верасня. Гэта будзе выданне з плакатам, які каштавацьме блізу 20 тысячаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?