Беларуская ўлада прызвычаілася хлусіць свайму народу нават у дробязях. Падставай для чарговай хлусні стала паездка Лукашэнкі ў Сочы.

Паводле версіі прэзідэнцкай прэс‑службы, кіраўнік дзяржавы накіраваўся з рабочым візітам у Расію, дзе правядзе найбліжэйшыя некалькі дзён. Падставай для гэтага стала запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Аднак любы ахвотны можа высветліць на сайце кіраўніка Расійскай Федэрацыі, што Мядзведзеў 24 жніўня знаходзіўся ва Улан‑Удэ, а 25‑26‑га наведае з афіцыйным візітам Манголію.

Між тым, Аляксандр Лукашэнка паехаў у Сочы пры канцы мінулага тыдня. Як паведаміў «Ведомостям» памочнік расійскага прэзідэнта Сяргей Прыходзька,

кіраўнік Беларусі ўвесь гэты час будзе адпачываць, бо да канца жніўня знаходзіцца ў адпачынку.

Навошта хлусіць наконт «рабочага візіту»? Чаму не сказаць прама, што кіраўнік дзяржавы, як і любы працоўны, мае права на адпачынак, які зараз і рэалізуе?

Гэта ўжо трэцяя сёлета «камандзіроўка» Аляксандра Лукашэнкі на курорт. Нядаўнія «рабочыя візіты» кіраўніка Беларусі ў Сербію і Арменію праходзілі па тым жа сцэнары: шмат адпачынку і крыху‑крыху працы.

Ілля Горын, Салідарнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0