Буйнейшы аператар мабільнай сувязі Польшчы — кампанія «Полькамтэль» мае намер рэалізаваць у Беларусі сур’ёзныя інвестпраекты.

Магчымасці такога супрацоўніцтва абмяркоўваліся сёння на сустрэчы намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Леаніда Анфімава і кіраўніцтва кампаніі «Полькамтэль», паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі прэзідэнта.

У ходзе сустрэчы ўвага была ўдзелена стану і перспектывам беларуска‑польскага інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Кампанія «Полькамтэль», у прыватнасці, выказвала зацікаўленасць у рэалізацыі сур’ёзных інвестыцыйных праектаў у тэлекамунікацыйным сектары беларускай эканомікі.

Тацяна Паляжай, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0