18-20 жніўня зусім недалёка ад Гомеля (160 км на поўдзень) пройдзе 12-ы фэстываль аўтарскай песьні «Славутыч-2006».
Гэта самы блізкі да нас фэстываль зь ліку значных. Штогод там зьбіраюцца ўдзельнікі з Украіны, Беларусі і Расеі.
Гамельчукі заўжды езьдзяць туды некалькім вялікімі камандамі: на цягніках і аўтобусах, на роварах і байдарках, і нават на камэры ад трактара «Беларусь»!
Фэстываль праходзіць у лесе, каля турбазы, таму неабходна мець з сабой намёт і прадукты на тры дні.
Трапіць на фэстываль вельмі проста: сесьці 18 жніўня ў 7.50 на цягнік «Гомель-Чарнігаў», а потым на электрычку да Славутыча, Няданічаў ці Ёлчы. На вакзале ў Славутычы будзе інфармацыйны шчыт пра тое, як трапіць на фэстываль.
Паводле «Гарта».