Уладзю Арлову, як найпрыязьней.

 Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Do you understand, my darling? Terviseks!*

У. Арлоў. Талінская галубка

    Сяджу за лэптопам на вуліцы М.,
    Пішу папулярную кнігу паэм,
    Як раптам стук‑стук! Гэта голуб за шклом
    Ня вельмі прыстойна махае крылом.
    Крышу яму ў фортачку ўчорашні кекс,
    А ён па‑эстонску крычыць: «тэрвісэкс!»,
    Бы птушцы сваёй прапануе інтым
    Ці вымавіць хоча: «Давай паляцім!
    На Вільню! На Готланд! На Капры! На Кіпр!
    Туды, дзе напішацца новы вэрлібр,
    Дзе фаўна галубак — для файнага сну,
    Дзе Горкаму Ленін сушыў прасьціну,
    Дзе ты сваю пляшку сухога віна,
    Як мэліяратар, асушыш да дна,
    А хтось, не здаволены добрым віном,
    Крывавую мэры б хлябтаў пад акном…
    Хай дыхаюць пылам чужыя тамы.
    Арлоў, мы — ня вязьні, а вязьні — ня мы!
    Мы — вольныя птушкі! Пара, брат, пара!
    Усё, што раней, — толькі спроба пяра…

    * * *

    Сёння, 25 жніўня, пісьменніку Уладзіміру Арлову споўнілася 56 гадоў (нар. у 1953 у Полацку).

    Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў Уладзіміру Аляксеевічу.

    * «Вітаю» (эст.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?