Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 20 верасня.

Для гэтага трэба адаслаць запоўненую анкету і дэма‑запісы на e‑mail [email protected]. Патрабаванні да канкурсантаў: узрост ад 18 гадоў і выкананне ўласных песень на беларускай мове. Да ўдзелу запрашаюцца як барды, так і гурты, што граюць у акустыцы.

Адбор канкурсантаў для «Бардаўскай восені» адбудзецца 27 верасня ў мінскай кавярні «Лісіная нара».

Фестываль пройдзе ў кастрычніку ў Беластоку і Бельску (Польшча), у 16-ты раз.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0