Унiкальны помнiк архiтэктуры, аналага якому няма на тэрыторыi дзвюх дзяржаў – Беларусi i Польшчы – будзе адноўлены. Палац знаходзiцца ў Iвацэвiцкiм раёне, недалёка ад дома-музея Т. Касцюшкi. Рашэнне аб правядзеннi першага этапу рэстаўрацыi Косаўскага палаца пад гасцiнiчна-турыстычны комплекс было прынята Брэсцкiм аблвыканкамам яшчэ ў снежнi 2004 года. А днямi на пасяджэннi абласнога каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай i духоўнай спадчыны правялi, можна сказаць, агледзiны зробленага.

Зроблены першы крок – падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя. Устаноўлены канчатковы тэрмiн яе здачы – да 1 верасня. Палац двойчы падвяргаўся разбурэнням: у час Першай сусветнай вайны i ў 1944 годзе. Выстаялi толькi сцены. Зараз асобныя часткi пабудовы прызнаны аварыйнымi, таму на рэстаўрацыi нельга выкарыстоўваць, напрыклад, студэнцкiя атрады.

Хоць праекта яшчэ няма, але, паводле слоў старшынi Iвацэвiцкага райвыканкама Анатоля Ткачука, падрыхтоўка да маштабнай рэстаўрацыi вядзецца поўным ходам.

«Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0