За красавік 2022 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 189,4 млн даляраў ЗША (на 2,5 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на 692,9 млн даляраў (на 8,4 працэнта).

Росту золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным спрыяла купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Пры гэтым у красавіку ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 70 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2022 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2023 года павінен скласці не менш за 7,0 млрд даляраў ЗША.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1