Апублікаваны першы агляд (па выніках I квартала 2009 года) выканання праграмы stand‑by у Беларусі.

Паводле разлікаў экспертаў МВФ, Беларусі ў 2009 годзе спатрэбіцца 6,8 млрд даляраў, а ў 2010 годзе ‑ 4,2 млрд фінансавай дапамогі.

Паводле ацэнак Міжнароднага валютнага фонду, сама Беларусь можа кампенсаваць свае патрэбы на 3,845 млрд.

Такім чынам, піша дэфіцыт фінансавання сёлета складзе 2,971 млрд даляраў.

МВФ паводле праграмы stand‑by выдаткаваў $ 2,771 млрд. Сусветны банк ‑‑ 0,2 млрд. У выніку, паводле МВФ, у 2009 годзе Беларусь цалкам «закрывае» патрэбы ў фінансаванні. Не пакрыты крыніцамі дэфіцыт фінансавання на 2010 года складае, паводле МВФ, каля $820 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?