Фота з сайта Радыё Свабода

Фота з сайта Радыё Свабода

Аднак афіцыйныя крыніцы даюць мінімум інфармацыі па выніках перамовах.

У прыватнасці, памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька паведаміў журналістам, што кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў рамках АДКБ.

Беларусь пасля правядзення кансультацый з саюзнікамі па АДКБ хацела б вярнуцца ды пытання старшынства ў гэтай арганізацыі, сказаў Прыходзька.

Паводле інфармацыі РІА «Навіны», памочнік прэзідэнта нагадаў, што тэхнічнае супрацоўніцтва цяпер ажыццяўляе Расія. Расійскі бок, паводле яго словаў, падтрымлівае імкненне Беларусі і спадзяецца, што пытанне «будзе вырашана ў найбліжэйшы час».

Апроч таго, паведаміў Прыходзька,

ёсць зрухі ў супрацоўніцтве па пытаннях будаўніцтва першай беларускай АЭС.

«Дзмітры Мядзведзеў даў адпаведныя даручэнні Сяргею Кірыенку».

Паводле яго словаў, прэзідэнты маюць намер даць даручэнні, каб правесці кансультацыі па праблемах фінансавага і эканамічнага супрацоўніцтва.

Са спасылкай на крыніцу, блізкую да перамоваў, РІА «Навіны» паведамляюць,

што пытанне прадастаўлення Беларусі расійскіх крэдытаў не абмяркоўвалася, бо беларускі бок яго не абмяркоўваў.

Паводле звестак сураўзмоўцы, не абмяркоўвалі прэзідэнты і тэму паставак малочнай прадукцыі, а таксама пытанні супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы.

Афіцыйных паведамленняў пра вынікі перамоваў у Сочы з беларускага боку пакуль няма.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0