Падчас сённяшніх таргоў курс даляра да расійскага рубля падаў да 62,94. Такі курс — ніжэйшы за 63 рублі за даляр — назіраўся ўпершыню з лютага 2020 года. 

скрыншот finanz.ru па стане на 13 мая 2022 года 14:49:29 

Пры гэтым у моманце еўра таргаваўся танней за 65 рублёў — упершыню з чэрвеня 2017 года. Ніжняя адзнака курсавога дыяпазону склала 64,94 рубля.

Аднак курсы валют у абменных пунктах усе адно значна адрозніваюцца ад курса ЦБРФ.

Скрыншот: banki.ru

Так, напрыклад, у абменніках Масквы самыя танныя даляры можна набыць па 76 рублёў. Еўра па 79,7 расійскага рубля.

Здаць даляры ў Маскве можна па 72 рублі, еўра — па 76.

Эксперты адзначаюць, што стабілізацыя курсу расійскай валюты ў першую чаргу адбываецца за кошт строгіх абмежаванняў, уведзеных Цэнтрабанкам. Там прысутнічаюць абмежаванні па куплі валюты і абавязацельствы экспарцёраў прадаваць 80% валютнай выручкі.

Нягледзячы на гэта, эканамісты кажуць, што курс беларускага рубля шмат у чым будзе паўтараць дынаміку курсу расійскага.

Адсутнасць дваістых курсаў валют у Беларусі, па расійскім ўзоры, тлумачыцца тым, што курс рубля беларускага, у адрозненне ад расійскага, з’яўляецца рынкавым.

Курс НБРБ таксама паказаў зніжэнне. Даляр, згодна з гэтым курсам, каштуе 2,5008 рубля (мінус 0,0416), еўра — 2,6004 (мінус 0,0618).

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру