Перад сваім гістарычным візітам у Варшаву кіраўнік расійскага ўраду Уладзімір Пуцін апублікаваў у ліберальнай «Gazecie wyborczej» артыкул, які польскія журналісты ўжо паспелі ахрысціць «Лістом да палякаў».

У сваім артыкуле Пуцін прызнае, што пакт Молатава‑Рыбентропа насіў супярэчлівы характар. Ён таксама выказвае спадзяванне, што катынская трагедыя, таксама як трагедыя чырвонаармейцаў, што загінулі ў польскім палоне ў 1920‑я, стане «прадметам супольнага смутку».

Завяршаецца артыкул надзеямі на ўмацаванне добрых расійска‑польскіх адносінаў і супольнае будаванне «стасункаў, годных двух вялікіх еўрапейскіх народаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?