Каментатар аспрэчвае афіцыйную версію аб прычынах падзення беларускага Су‑27 у Радаме і не выключае магчымасць дыверсіі.

Ні расшыфроўкі бартавых самапісцаў, ні апошняга эфіру пілотаў, ні пэўных сведак, ні працы камісіі, ні экспертызы, а ў Міністэрства абароны ўжо гатовы адказ — птушка!

Су-27 — знішчальнік-перахватчык, ён створаны для бою, дзе імаверныя любыя перашкоды.

Не тое што птушкі, а металічныя аскепкі — ажно супраць такога закладзены разлік. У Су-27 два рухавікі, і няхай адзін нават цалкам будзе знішчаны — на другім можна сесці.

Дарэчы, на любых лётнішчах працуе абсталяванне, што адпужвае птушак на многа кіламетраў навокал.

Сам рухавік — АЛ-31Ф — мае тры каналы падачы паветра і дадатковы кампрэсар, які нагнятае ціск на старце і на малых хуткасцях. Хоць бы ў паветразаборнік патрапіў ватнік з валёнкамі — гэта не спыніла б рухавік. Для Су-27 не існуе панятку «нялётнае надвор’е». Пясчаная бура, град, залева, завея — ён будзе працаваць!

Фiгура пiлатажу ўжо была завершаная, выкананая, машына пайшла на адлёт, калi на вышынi каля 300 м рухавiкi заглухлi альбо рэзка збавiлi цягу. «Прапаў гук», са словаў сведак. Калi б у рухавiк патрапiў нейкi прадмет, рухавiк загарэўся б, пусцiў дыма, зароў. Другi рухавiк iмгненна aўтаматычна ўзяў бы на сябе цягу, шугануў бы фарсажны хвост.

Па тым, як імкліва ўпаў самалёт, па тым, што ён не гудзеў надрыўна, не губляў курсу, не завальваўся ў крэн (што характэрна пры пашкоджанні аднога рухавіка), можна меркаваць, што спыніліся ці рэзка страцілі цягу сінхронна абодва рухавікі.

Прычынай такога можа быць альбо адмова сістэмы кіравання рухавікамі (прывадаў, электронікі, аўтаматыкі), альбо спыненне электрасілкавання рухавіка. Першае меней імавернае за другое. Другое па плячы гіпатэтычнаму зламысніку.

За дзве секунды да падзення (гэта болей, чым дастаткова) адстрэлiлiся «лiхтары» (каўпакi кабiнаў), але катапультавання не адбылося.

Як выглядае, пiлоты штатна, прафесiйна, як i належыць майстрам такога ўзроўню, адпрацавалi аварыйную сітуацыю з запасам часу для катапультавання. Не спрацавала ратавальная аўтаматыка?

Самалёт упаў, можна сказаць жорстка сеў, але загарэўся толькi праз некалькi дзесяткаў секундаў. З гэтага становiшча, пакуль не падхапiўся агонь, таксама магчымае катапультаванне! Чаму яно не адбылося хаця б на зямлi?

Нашы пiлоты, як выглядае, i фiгуру выканалi акуратна, i самалёт без цягi адвялi за лес, i час на эвакуацыю выкраiлi з запасам. Але?

Дарэчы, пад Львовам, у часе аналагічнага інцыдэнту, пiлоты катапультавалiся пасля першага ўдару самалёта аб зямлю, калi ўжо нiчога нiкуды нельга было адвесцi.

Выступ беларускiх вайсковых пiлотаў у краiне NATO меўся стаць пэўным геапалiтычным сігналам.

Я б не выключаў тут магчымасць дывэрсii — можаце лiчыць гэта прыступам русафобii, але лагiчная сувязь напрошваецца сама.

Хто? У Расіі такімі справамі займаецца ГРУ.

Версiя гераiчнага ахвяравання жыццём прыгожая да слёзаў. Але пафасныя прамовы могуць захiнуць выкрыццё сапраўдных абставiнаў.

Спадзяюся, мiжнародны склад камiсii ўгарантуе праўдзiвае расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?