Прэзідэнт Расіі не наважыўся агаліць торс на рыбалцы, як ягоны папярэднік Уладзімір Пуцін.
Дзмітры Мядзведзеў мае насычаны адпачынак у Астраханскай вобласці: разам з кіраўніком вобласці яны вызвалілі з браканьерскага нерату асятра, потым прэзідэнт паплаваў і гідракасцюме (ён не наважыўся агаліць торс, як ягоны папярэднік), пакатаўся з жонкай сярод лотасаў ды злавіў некалькі шчупакоў.
0
0
0
0
0
0