Пасля перанесенай аперацыі паляпшаецца здароўе епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, паведаміў прэс-сакратар мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Андрэй Петрашкевіч.
Цяпер уладыка Сафроній ідзе на папраўку, працэс аднаўлення яго здароўя праходзіць паспяхова. Але пытанне пра выпіску епіскапа з бальніцы пакуль не стаіць.
Нагадаем, што 23 жніўня ў часе ранішняй нядзельнай службы ў Кафедральным саборы Магілёва быў двойчы паранены ўладыка Сафрон. Мужчына нанёс яму ўдар нажом у вобласць жывата, а таксама пашкодзіў вены на руцэ, якой епіскап спрабаваў абараніцца. Нападнік знаходзіцца на ўліку ў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. У дачыненні да злачынцы распачата справа паводле ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).