З 1 кастрычніка кампанія life:) змяняе ўмовы асноўнага тарыфнага плана - «Свабодны life:)».

Раней для таго, каб мець бясплатныя ўнутрысеткавыя размовы, трэба было класці на рахунак як мінімум 10 тысяч рублёў у месяц. Цяпер будзе на 50% больш — 15 тысяч.

Пагаршаецца тарыфікацыя размовы — замест 20 секунд будзе 30 секунд.

Бясплатныя размовы ўнутры сеткі за 10 тысяч былі асноўнай перавагай тарыфнага плана. Як сумна жартуюць на форумах буйнейшага мабільнага партала Беларусі onliner.by, замест рэкламнага містэра Падключальніка хутка прыйдзе містэр Адключальнік — спявак Аляксей Хлястоў, увесь у чорным.

Зрэшты, дзеянні кампаніі зразумелыя. У першым паўгоддзі яна спрацавала ў мінус, страціўшы $11 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?