Аб'яўлены на заўтра Нацбанкам курс еўра складае 4063,01 рубля. Так высока еўрапейская валюта яшчэ не ацэньвалася.
Ранейшы рэкорд быў усталяваны дзесяць дзён таму. Тады еўра быў роўны 4059 рублёў.
З 2 студзеня ў дачыненні да беларускага рубля еўрапейская валюта вырасла на 9,72%.