Кітайская нафтавая кампанія PetroChina ўкладзе $1,7 млрд ў два праекта асваення нафтаносных пяскоў у Канадзе.
PetroChina купіць 60% акцый канадскай кампаніі Athabasca Oil Sands, якая распрацоўвае радовішчы нафтаносных пяскоў.
Запасы радовішчаў ацэньваюцца ў 5 мільярдаў барэляў нафты.
Што такое нафтаносныя пяскі? Гэта сумясь пяску, гліны, вады і бітума. Выкарыстоўваючы спецыяльныя ачышчальныя заводы, з пяску можна атрымліваць звычайную нафту. Аднак здабыча на такіх радовішчах патрабуе значных інвестыцый.
Запасы нафты ў пясках Канады складаюць каля 173 мільярдаў барэляў. Больш запасаў у свеце толькі ў Саўдаўскай Аравіі.