У Дзень гораду забароняць продаж спіртнога побач з святочнымі пляцоўкамі.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Уладзімір Навіткевіч. Дзень гораду будзе адзначацца ў сталіцы 12-13 верасня.

Гэта забарона будзе дзейнічаць на ўвесь час правядзення мерапрыемстваў. «Як толькі мы ўбачым, што людзі пачалі масава пакідаць мерапрыемства, забарона будзе знятая», — падкрэсліў Навіткевіч.

Традыцыйна ў месцах масавага збору людзей будуць устаноўлены стацыянарныя і мабільныя кантрольна-прапускныя пункты (КПП). Перад імі будуць размешчаныя плакаты з пералікам рэчываў, забароненых да праносу на свята: спіртное; слабаалкагольныя напоі, у тым ліку піва; прадметы, што ўяўляюць пагрозу здароўю і жыццю грамадзян. Можна будзе праносіць толькі мінеральную ваду ў празрыстай пластыкавай бутэльцы. Грамадзяне ў стане алкагольнага ап'янення на свята дапускацца не будуць.

«У выпадку неабходнасці мы будзем павялічваць колькасць КПП», — адзначыў Навіткевіч. Сярод месцаў размяшчэння КПП названы праспект Пераможцаў і праспект Машэрава. Ён нагадаў, што на Дзень незалежнасці 3 ліпеня працавала прыкладна 20 КПП.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0