Відэа, атрыманыя The New York Times, паказваюць, што расійскія вайскоўцы забілі найменей 8 украінцаў у Бучы 4 сакавіка.

На першым відэа, якое знялі камеры відэаназірання 4 сакавіка, відаць, як вайскоўцы вядуць украінскіх цывільных (сярод іх быў мужчына ў яркай сіняй кофце). Затым яны адвялі мужчын за офісны будынак, які ператварылі ў сваю базу.

Другое відэа, якое даслалі сведкі, паказвае, што адбывалася за будынкам: былі стрэлы, пасля чаго палонныя не вярнуліся туды, адкуль іх вывелі.

На трэцім відэа, знятым з дрона 5 сакавіка бачныя целы, якія ляжаць на зямлі каля офіснага будынка, а побач з імі — два расійскія салдаты на варце. Сярод целаў заўважная пляма ярка-сіняга колеру — той самы мужчына ў сіняй кофце з першага відэа.

Раней расійскае медыя «Медуза» апублікавала відэа з дрона, знятае ў прамежку з 23 па 30 сакавіка 2022 года ў Бучы, якое даказвае, што людзі былі забітыя падчас акупацыі мястэчка расіянамі.

Расійскі бок у масавых забойствах у Бучы вінаваціць украінцаў.

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
18
Абуральна
15

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру