Прэм’ер‑міністр Расіі Ўладзімір Пуцін не выключае магчымасці зрыву рэалізацыі некаторых буйных энергетычных праектаў у Балгарыі. Гэта высветлілася на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Балгарыі Бойка Барысавым.

Падчас сустрэчы Барысаў паведаміў, што балгарскі ўрад працягне аналіз мэтазгоднасці рэалізацыі праектаў будаўніцтва АЭС «Белене» і нафтаправода «Бургас‑ Александруполіс», адзначыўшы, што раней у цяперашняга балгарскага ўрада не было магчымасці цалкам азнаёміцца з дэталямі міжурадавых дамоў па гэтых праектах.

«Мы з разуменнем ставімся да неабходнасці новаму кабінету азнаёміцца з гэтымі праектамі», ‑‑ адказаў Пуцін. «Мы не будзем ажыццяўляць той праект, які не даспадобы Балгарыі. Мы пойдзем іншым шляхам, Расія вырашыць гэту праблему іншым спосабам», ‑‑ цытуе Пуціна агенцтва ІТАР‑ТАСС.

Дамовы з Расіяй заключаў папярэдні, сацыялістычны ўрад. Новы ўрад, сфармаваны правіцай, распачаў перагляд палітыкі папярэднікаў, у тым ліку ўзмацніў барацьбу з карупцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?