Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў СВК «Фядорскі» Столінскага раёна. Там акурат гаспадарчым спосабам пабудавалі новую ферму. Пры гэтым міністр сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Сямён Шапіра адзначыў, што такія фермы можна будаваць яшчэ танней. На будаўніцтва будынка дагадоўвання і адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы каркаснага тыпу для ўтрымання больш як 400 галоў жывёлы расходавана ўсяго Br1 млрд (каля 350 тыс. даляраў).

Закранаючы пытанне прыцягнення да будаўніцтва ферм гастарбайтараў з суседніх краін, у прыватнасці, Украіны, Лукашэнка адзначыў: «Калі гэта добрыя спецыялісты, якія працуюць не горш за нашых, — тады, калі ласка, прыцягвайце іх. Бо гэта ж рынак, канкурэнцыя, аб’ектыўныя законы эканомікі — нічога не зробіш». «Не трэба крыўдзіць украінскіх людзей. Бо суседнія тэрыторыі — гэта пояс нашай бяспекі, дзе жывуць людзі, якія нам не чужыя, якія нам ніколі не здрадзяць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?