Супрацоўнікі міліцыі падазраюць ў здзяйсненні трох нападаў на таксістаў жыхара Смалявічаў.

31 жніўня ў міліцыю звярнуўся кіроўца сталічнага таксі і сказаў, што на вуліцы Малы Трасцянец на яго напалі. Невядомы, якога таксіст падвозіў у якасці пасажыра з вуліцы Арлоўскай, пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, спрабаваў забраць выручку ў памеры 300 тысяч рублёў. На месца здарэння выехала аператыўная група, але знайсці злачынцу не ўдалося.

1 верасня ў міліцыю паступіла яшчэ адно паведамленне. Зноў кіроўца таксі паведаміў, што невядомы, якога ён падвозіў з праспекту Пераможцаў, пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, забраў у яго два сотавых тэлефона і 150 тысяч рублёў. І ў гэты раз аператыўнікі не змаглі затрымаць злачынцу.

У выніку быў арганізаваны комплекс мерапрыемстваў, каб затрымаць рабаўніка. На працягу мінулых сутак міліцыя змагла ўстанавіць яго асобу і затрымаць. Ім аказаўся 32-гадовы раней судзімы жыхар Смалявічаў.

Падчас следчых дзеянняў таксама было ўстаноўлена, што 29 жніўня па вуліцы Куляшова затрыманы здзейсніў аналагічнае злачынства ў дачыненні да таксіста, які падвозіў яго ад праспекта Незалежнасці.

Распачатая крымінальная справа.

Вольга Жарнасек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0