Прычынай авіякатастрофы беларускага знішчальніка Су-27 падчас авіяшоў ў польскім горадзе Радаме можа быць няправільная работа авіяцыйнага бартавога абсталявання машыны. Пра гэта расійскаму выданню «Известия» паведаміла крыніца ў кампаніі «Сухой» (расійскі авіяцыйны ходынг, які выпускае самалёты маркі «Су»). Гэтую версію пацвярджаюць і дадзеныя перамоў саміх лётчыкаў беларускага знішчальніка з дыспетчарскім пунктам аэрадрома.

У «Сухой» лічаць, што прычына таго, што здарылася, заканамерная. Мінск даўно займаецца няўзгодненай з галаўной кампаніяй мадэрнізацыяй авіятэхнікі ў разліку на пакупнікоў з краінаў трэцяга свету. Магчыма, інцыдэнт з Су-27 у Радаме - акурат з гэтага парадку. «У машыны няправільна спрацавала авіёніка, і пілоты страцілі кантроль над працай рухавіка», - агучваюць сваю версію у кампаніі.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0