8 — Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 войскі Вялікага Княства Літоўскага нанеслі паразу маскоўскаму войску. Цікава, што ў гэты самы дзень, толькі 134 гады раней (1380) адбылася Кулікоўская бітва, у якой дружына ВКЛ на чале з Ягайлам паўстрымалася выступіць на баку хана Мамая супраць Дзмітрыя Данскога.
16—150 гадоў (1859 г.) ад нараджэння Браніслава Эпімаха-Шыпілы, грамадскага дзеяча, мовазнаўцы, выдаўца.
17—50 гадоў таму (1959 г.) нарадзіўся Сяргей Дубавец, журналіст, першы рэдактар адроджанай «Нашай Нівы».
20 — Канец Рамадану, месячнага паста ў мусульманаў.
20 — Рош Ашонэ (Новы год) у юдэяў.
21 — Міжнародны дзень міру.
27 — Узвіжанне Крыжа Гасподняга ў праваслаўных. На Узвіжанне «птушка ў вырай пацягнулася, мядзведзь у бярлог лёг». У гэты дзень паводле народнае завядзёнкі не ходзяць у лес, бо там нібы гадзюкі і вужы збіраюцца ў кублы.
28 — Міжнародны дзень глухіх.
30 — Міжнародны дзень перакладчыка.





