Уладзімір Варонін абвесціў аб сваім сыходзе.

Пасля васьмі гадоў кіравання лідэр Камуністычнай партыі Малдовы Уладзімір Варонін пакінуў прэзідэнцкі пост і стаў шараговым дэпутатам Парламенту Рэспублікі Малдова. Правячая дэмакратычная кааліцыя «Альянс за еўрапейскую інтэграцыю» мае сфарміраваць урад, аднак каб выбраць новага прэзыдэнта краіны неабходна мець 61 адзін мандат у парламенце. На сёння дэмакраты валодаюць 53 месцамі. Такая сітуацыя можа прывесці да таго, што прэзідэнт не будзе абраны. У такім выпадку краіну чакаюць новыя парламенцкія выбары. Яны могуць адбыцца ў 2010 годзе.

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0